15 лiстапада 2026, Нядзеля, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

SpaceX патлумачыла абмежаванне хуткасці тэрміналаў Starshield

SpaceX патлумачыла абмежаванне хуткасці тэрміналаў Starshield
ФОТА: THE NEW YORK TIMES

Украіна абмеркавала праблему з кампаніяй Маска.

Прадстаўнікі кампаніі SpaceX паведамілі, што абмежаванне хуткасці тэрміналаў Starshield ва Украіне ўзнікла з-за тэхнічных праблем.

Пра гэта заявіў журналіст Нік Шыфрын, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на яго пост у X.

«Украіна абмеркавала з кампаніяй SpaceX абмежаванні хуткасці, з якімі сутыкаюцца украінскія вайскоўцы ўздоўж лініі сутыкнення і на акупаваных украінскіх тэрыторыях. У адказ там паведамілі, што гаворка пра тэхнічную праблему», — напісаў Нік Шыфрын.

Паводле слоў журналіста, гэтую інфармацыю ён атрымаў ад часовага паверанага ў справах Украіны ў ЗША Дзяніса Сеніка.

У той жа час адзначаецца, што Кіеў дагэтуль не атрымаў дадатковых тлумачэнняў адносна таго, чаму абмежаванні хуткасці на акупаваных тэрыторыях дзейнічаюць ужо пяць дзён запар.

Нагадаем, 12 лістапада прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што апошнімі днямі ў працы Starshield на тэрыторыі Украіны назіраюцца маштабныя збоі. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, збоі фіксуюцца ўздоўж усёй лініі фронту і на часова акупаваных тэрыторыях.

«На жаль, ужо ёсць траплянні з-за таго, што сродкі паражэння не развіваюць дастатковую хуткасць і не паспяваюць перахапіць. На жаль, гэта дапамагае расіянам забіваць больш украінцаў і наносіць па Украіне больш дакладных удараў», — падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲