16 лiстапада 2026, панядзелак, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў: Расію выцясняюць з усіх энергетычных рынкаў

1
Лаўроў: Расію выцясняюць з усіх энергетычных рынкаў
Фота: Getty Images

Кіраўнік МЗС РФ запанікаваў.

Расію «выціскаюць» з Нафтавай індустрыі Сербіі (NIS), выцясняюць з усіх энергетычных рынкаў свету. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў у інтэрв’ю Андрэю Кандрашову для ТАСС і ВГТРК.

«Яны [ЗША] ганарліва абвясцілі, што венесуэльская нафта цяпер кантралюецца імі, а не Кітаем і Расіяй. Хаця мы нічога там не кантралявалі, і кітайцы таксама, але мы былі партнёрамі. Нас выцясняюць адтуль, нас выцясняюць з усіх энергетычных рынкаў», — адзначыў міністр.

«Адобрана дактрына дамінавання на сусветных энергетычных рынках, якая ўвасабляецца ў жыццё. Нафтавая індустрыя Сербіі, дзе галоўным акцыянерам з’яўляецца «Газпром нефть», рэфармуецца. Нас адтуль таксама выціскаюць», — адзначыў Лаўроў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲