22 лiстапада 2026, Нядзеля, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія дроны масава ўварваліся ў Беларусь

2
Расійскія дроны масава ўварваліся ў Беларусь

Адзін з беспілотнікаў заляцеў у Брэсцкую вобласць.

Масавае парушэнне паветранай прасторы Беларусі расійскімі ударнымі дронамі зафіксавана 17 лістапада. Падчас узаемных атак РФ і Украіны з ночы да ранку расійскія беспілотнікі заляталі ў Гомельскую вобласць, высветліў «Флагшток» пры аналізе паведамленняў маніторынгавых каналаў і дадзеных анлайн-карты паветраных трывог ва Украіне.

Паводле паведамленняў, у многіх выпадках гэта былі не «потеряшки», як назвалі ў Мінабароны РБ дроны, што збіліся з курса ў выніку працы РЭБ. РФ магла наўмысна выкарыстаць паветраную прастору Беларусі для сваёй атакі.

У Узброеных Сілах пацвердзілі, што ў Беларусі таксама працуюць мабільныя агнявыя групы.

Напрыклад, а 02:17 ТГ-канал «еРадар» паведаміў, што на адрэзку ад Чарнігава да Оўруча на той момант фіксавалі 18 БПЛА, і частка з іх рухалася з тэрыторыі Беларусі. Канал «Рында мониторит» пацвярджаў, што ў той час некалькі расійскіх дронаў знаходзіліся на Гомельшчыне: у раёне Нараўлі і Ельска. А неўзабаве 7 БПЛА вылецелі з тэрыторыі Беларусі ў напрамку Оўруча.

Прыблізна ў той жа час быў падняты ў паветра борт тактычнай авіяцыі, які трымаў курс у бок Мазыра.

Трошкі раней паведамлялася пра пралёты як мінімум аднаго расійскага беспілотніка праз выступ Брагінскага раёна і пра рух уздоўж украінска-беларускай мяжы ў заходнім напрамку некалькіх дронаў.

Залёты працягнуліся раніцай. А 08:21 быў зафіксаваны рух БПЛА ў бок Ельска, а ў 09:03 «еРадар» паведаміў, што рэактыўны дрон накіроўваецца на Гомель.

А 10:46 стала вядома, што чарговы расійскі БПЛА вылецеў ужо ў Брэсцкую вобласць — курсам на Пінск. Верагодна, ён жа неўзабаве вярнуўся ва Украіну ў напрамку Дубровіцы, а чым скончыліся ранішнія залёты на Гомельшчыну, пакуль не ўдакладняецца.

Па стане на 12:00 расійская масіраваная паветраная атака працягваецца. Пакуль вядома як мінімум пра 11 БПЛА, якія заляцелі ў Беларусь 17 лістапада.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲