«Гаварыць цяпер нязручна»
- 17.11.2026, 13:03
- 4,994
Махляры пісалі ад імя сяброўкі, але мінчанка аказалася хітрэйшай.
На лінію 102 звярнулася жыхарка Савецкага раёна, якая ледзь не стала ахвярай махляроў. Так, жанчыне ў мэсэнджары прыйшло паведамленне з нумара сяброўкі з просьбай пазычыць 775 рублёў. Мінчанка вырашыла праверыць інфармацыю і патэлефанавала сяброўцы праз інтэрнэт. Званок быў адхілены, а ўслед прыйшло новае паведамленне з просьбай пісаць, бо цяпер нязручна размаўляць.
Тады жанчына патэлефанавала па мабільнай сувязі і даведалася, што ўліковы запіс сяброўкі ўзламалі махляры і цяпер ад яе імя рассылаюць паведамленні знаёмым.
Вядома, што ўліковы запіс сяброўкі быў скрадзены, а грошы ад яе імя прасілі махляры.
Узбуджана крымінальная справа.