Папа Рымскі пажартаваў пра мужчыну, які кінуў яму ў твар ружанец
- 17.11.2026, 19:32
Леў XIV прабачыў перуанца.
Папа Рымскі Леў XIV жартам заявіў, што прабачыў перуанца, які кінуў у яго ружанец і трапіў яму ў вочы падчас працэсіі ў Ліме. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Біскуп адзначыў, што тое, што адбылося, было ўсяго толькі знакам глыбокай веры гэтага чалавека.
«Прыгажосць перуанцаў, у тым ліку і мужчыны, які з вялікай верай проста хацеў перадаць мне ружанец, заключаецца ў тым, што яны захоўваюць у сваім сэрцы — або, можа, у сваіх вачах — рэчы, якія пакідаюць след у жыцці чалавека», — сказаў пантыфік.
16 лістапада адзін з наведвальнікаў набажэнства з удзелам Папы Рымскага ў Перу кінуў у пантыфіка ружанец і трапіў яму ў вока. Інцыдэнт адбыўся ў той момант, калі высокапастаўлены госць праязджаў на аўтамабілі міма сабраных пілігрымаў.
Перакідванне ружанцаў Папу стала пэўнай традыцыяй сярод каталіцкіх вернікаў. Людзі кідаюць кіраўніку Святога Пасаду розныя прадметы, каб ён іх блаславіў і вярнуў назад.