Міністр абароны Украіны: Мы толькі пачынаем
- 17.11.2026, 19:42
Яўген Хмара пракаментаваў удары ЗСУ па Крымскім мосце.
Міністр абароны Украіны Яўген Хмара пракаментаваў пападанне па Керчанскім мосце 17 лістапада. Пра гэта ён заявіў у штаб-кватэры НАТА, паведаміла «Радыё Свабода».
Перад сваім першым пасяджэннем у фармаце «Рамштайн» Хмара назваў свой настрой «баявым». Што да ўдару па мосце, ён абмежаваўся адной фразай: «Мы толькі пачынаем».
Украіна заявіла пра маштабны ўдар па Крымскім мосце: абрынулася аўтамабільная арка, пашкоджаная чыгуначная дарога. Рух па пераправе спынілі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што гэта быў завяршальны этап шматтыднёвай аперацыі, распрацаванай і скаардынаванай СБУ разам з Генштабам ЗСУ. Украінскія вайскоўцы паэтапна знішчалі расійскія сістэмы СПА, радары і сродкі РЭБ, а для фінальнага ўдару выкарысталі, у прыватнасці, беспілотнікі «Паляніца», крылатыя ракеты FP-5 «Фламінга», «Нептун» і дроны «Рута».
Пазней Служба бяспекі Украіны апублікавала запісы спецаперацыі, падчас якой байцы спецападраздзялення «Альфа» атакавалі аўтамабільную частку незаконнага збудавання ракетамі-дронамі «Паляніца».