2 лiстапада 2026, панядзелак, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санду заявіла, што падтрымлівае аб’яднанне Малдовы з Румыніяй

Санду заявіла, што падтрымлівае аб’яднанне Малдовы з Румыніяй
Мая Санду

Прэзідэнтка патлумачыла свой выбар.

Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што падтрымала б далучэнне краіны да Румыніі, калі б гэтае пытанне вынеслі на рэферэндум. Матыў, паводле яе слоў, звязаны з бяспекай на фоне расійскай пагрозы. Пра гэта яна сказала ў інтэрв’ю венгерскай газеце Válasz Online.

Паводле слоў Санду, яна імкнецца да таго, каб Малдова была бяспечнай і свабоднай. «Уявіце, што Расія набліжаецца да вашых межаў, — вам давядзецца шукаць рашэнні, нават калі яны пададуцца вам дзіўнымі», — сказала яна.

Прэзідэнтка прызнала, што ідэя аб’яднання з Румыніяй пакуль не мае дастатковай падтрымкі сярод насельніцтва. Таму ўлады засяродзіліся на ўступленні ў ЕС, якое падтрымлівае большасць грамадзян.

Калі яе спыталі, ці была б Малдова свабоднай у складзе Румыніі, Санду ўхілілася ад прамога адказу. Яна толькі адзначыла, што пытанне суверэнітэту — асобная тэма, а Румынія, у адрозненне ад Расіі, з’яўляецца дэмакратычнай краінай, дзе грамадзяне свабодныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲