У Беларусі з'явяцца новыя манеты
- 20.11.2026, 17:42
Наміналам 1, 20 і 50 рублёў.
Нацбанк Беларусі з 23 лістапада выпусціць у зварот памятныя манеты з героямі народнай казкі і выявай бацькі-абаронцы. Усяго прадставяць два новыя дызайны ў пяці варыянтах са срэбра і медна-нікелевага сплаву. Найбольш рэдную манету адчаканілі тыражом усяго 599 экзэмпляраў.
Манета «Піліпка-сынок»
У прэс-службе Нацбанка паведамілі, што першую навінку прысвяцілі беларускай народнай казцы «Піліпка-сынок». Манета папоўніць серыю «Беларускія народныя казкі». На аверсе выяўлены хлопчык каля печы, на рэверсе — Баба-Яга.


Манету выпусцяць у двух варыянтах:
50 рублёў — срэбра 999-й пробы, маса 62,2 г, тыраж 1500 экзэмпляраў;
1 рубель — медна-нікелевы сплаў, маса 78 г, тыраж 3000 экзэмпляраў.
Дыяметр абедзвюх манет — 50 мм.
Манета «Бацька»
Другая навінка атрымала назву «Бацька» і ўвойдзе ў серыю «Дрэва жыцця». На адным баку манеты размешчана выява дрэва, на другім — бацькі, які абараняе дом і дзяцей.
Для калекцыянераў падрыхтавалі тры варыянты:
50 рублёў — срэбра 925-й пробы, маса 67,2 г, тыраж усяго 599 штук;
20 рублёў — срэбра 925-й пробы, маса 33,65 г, тыраж 1600 штук;
1 рубель — медна-нікелевы сплаў, маса 20 г, тыраж 2500 штук.
Найбольш абмежаваны выпуск — срэбная 50-рублёвая манета «Бацька». Яе дыяметр складае 50 мм. Усе новыя манеты адчаканілі на Казахстанскім манетным двары.
Чакаецца, што 23 лістапада манеты афіцыйна паступяць у зварот, але гэта не азначае, што іх адразу можна будзе набыць.