22 лiстапада 2026, Нядзеля, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа паставіла крыж на расійскім газе

Еўропа паставіла крыж на расійскім газе
Ілюстрацыйнае фота

Ніхто не збіраецца вяртацца да энергетычнай залежнасці ад Крэмля.

Еўрапейскія краіны не маюць намеру аднаўляць энергетычнае супрацоўніцтва з Расіяй, нягледзячы на рост цэн пасля адмовы ад расійскіх паставак. Пра гэта заявілі міністры з Харватыі, Польшчы, Славакіі, Венгрыі і Літвы на энергетычнай канферэнцыі ў Варшаве. Яны лічаць, што вяртанне да папярэдняй мадэлі зробіць Еўропу ўразлівай перад палітычным ціскам Крэмля, піша Atlantic Council (пераклад — сайт Charter97.org).

Выступленне адбылося пасля таго, як Пуцін раскрытыкаваў рашэнне ЕС адмовіцца ад расійскай нафты і газу, заяўляўшы, што яно пагаршае ўзровень жыцця еўрапейцаў. Аднак міністр эканомікі Харватыі Антэ Шушняр назваў вяртанне да ранейшых закупак непрымальным.

Еўропа шукае альтэрнатыву расійскаму газу

«Дзяшовая энергія становіцца вельмі дарагой, калі яе выкарыстоўваюць для палітычнага шантажу або калі за яе даводзіцца плаціць уласнай свабодай», — заявіў ён.

Міністр энергетыкі Польшчы Мілош Матыка дадаў, што аднаўленне гандлю з Расіяй было б дрэнным сігналам не толькі для Еўропы, але і для амерыканскіх партнёраў, зацікаўленых у пастаўках звадкаванага газу на еўрапейскі рынак.

Еўрапейскім краінам давядзецца не толькі шукаць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, але і абараняць інфраструктуру ад кібератак, дыверсій і беспілотнікаў.

Міністр эканомікі Славакіі Дэніса Сакова прызнала, што пераход на сусветныя рынкі прывёў да росту цэн. Але міністр эканомікі і энергетыкі Венгрыі Іштван Капітань нагадаў: «Спадзявацца на адзіную крыніцу ніколі не бывае добра».

Міністр энергетыкі Літвы Лукас Савіцкас назваў вяртанне да расійскага газу сур'ёзнай стратэгічнай памылкай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲