18-гадовую беларуску адправілі ў Маскву, бо «банкі загружаныя»
- 24.11.2026, 16:23
На пачатку лістапада дзяўчыне патэлефанавалі ў Telegram.
Махляры ўгаварылі 18-гадовую жыхарку Пінска адвезці бацькоўскія зберажэнні ў Маскву. Дзяўчыне сказалі, што мясцовыя банкі цяпер занадта загружаныя, таму грошы трэба даставіць самастойна. У выніку яна перадала кур'еру амаль 7 тысяч еўра і 200 тысяч расійскіх рублёў, піша «Онлайнер».
На пачатку лістапада дзяўчыне патэлефанавалі ў Telegram. Суразмоўца прадставіўся супрацоўнікам аддзела лічбавай бяспекі і заявіў, што ў яе кватэры збіраюцца правесці вобыск, а перад гэтым трэба задэклараваць усе грошы.
Дзяўчына ўзяла зберажэнні бацькоў і паказала іх махлярам па відэасувязі. Пасля гэтага ёй паведамілі, што супрацоўнікі мясцовых банкаў загружаныя працай, таму грошы трэба адвезці ў Маскву самастойна.
Жыхарка Пінска прыехала туды цягніком і перадала наяўныя кур'еру. Пазней сваякі выявілі прапажу грошай.
СК распачаў крымінальную справу аб махлярстве ў асабліва буйным памеры.