Украіна рыхтуе ракетны «сюрпрыз» Маскве і Падмаскоўю
- 24.11.2026, 16:52
Сталіца РФ можа паўтарыць лёс акупаванага Крыму,
Украіна сістэмна рыхтуе Маскву і Маскоўскую вобласць да таго, каб яны паўтарылі лёс акупаванага Крыму, дзе украінскія дроны і ракеты лётаюць, «амаль як у сябе дома». Пра гэта паведаміў Telegram-канал (Ukraine context), які звязваюць з Офісам прэзідэнта і Кірылам Буданавым.
Паводле даных канала, падрыхтоўка вядзецца пад канкрэтныя сродкі паражэння, і ў бліжэйшыя месяцы іх стане больш.
«Сілы абароны ажыццяўляюць сістэмную падрыхтоўку асобных рэгіёнаў РФ, у тым ліку і Маскоўскай вобласці, да паўтарэння лёсу акупаванага Крыму, дзе ўкраінскія дроны і ракеты свабодна лётаюць, амаль як у сябе дома. Гэта робіцца пад канкрэтныя сродкі паражэння, якіх у бліжэйшыя месяцы будзе больш», — гаворыцца ў паведамленні.
За апошнія месяцы Украіна перайшла да сістэмнай тактыкі выбівання СПА і лагістыкі ў Крыме, у выніку чаго беспілотнікі і ракеты сапраўды сталі пралятаць туды значна свабадней, у тым ліку ўдзень.
Кульмінацыяй гэтай падрыхтоўкі стала маштабная камбінаваная аперацыя 17 лістапада па Крымскім мосце. Дроны актыўна палююць на ваенную тэхніку, бензавозы і фуры з боепрыпасамі на трасе ў раёне Джанкоя і Чангара.
Паводле даных аналітыкаў Euronews, гэта ўжо прывяло да рэзкага падзення ваенных грузаў і вострага паліўнага крызісу на паўвостраве.
Пра ўзмацненне ўдараў гавораць і афіцыйныя асобы. Міністр абароны Яўген Хмара на Парламенцкай асамблеі НАТА заявіў, што ўкраінскія дальнабойныя ўдары вывелі з ладу больш за палову расійскіх магутнасцяў па перапрацоўцы нафты і паабяцаў гэтыя ўдары ўзмацніць.