26 лiстапада 2026, Чацвер, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Глыбокім у беларуса знайшлі шмайсер

2
У Глыбокім у беларуса знайшлі шмайсер
Канфіскаваны стартовы рэвальвер

Зброя часоў Другой сусветнай вайны дасталася яму ад дзеда.

У Глыбокім на Віцебшчыне ў 53-гадовага мясцовага жыхара знайшлі зброю часоў Другой сусветнай вайны, паведамілі ў МУС.

Шукаць зброю да жыхара Глыбокага прыходзілі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК і байцы атрада «Віцязь» унутраных войскаў.

«У яго кватэры і гаражы выяўлены і выняты кулямёт узору 1940 года і дульная прылада да яго, прадмет, сабраны з дэталяў вінтоўкі Маўзера, пісталет, перароблены са стартовага рэвальвера для стральбы патронамі да нарэзнай зброі, і больш за 300 баяпрыпасаў рознага калібру», — расказалі ў МУС.

На апублікаваным МУС фота няма кулямёта, але ёсць вядомы нямецкі пісталет-кулямёт MP 40, які часам называюць шмайсерам.

Розніца паміж кулямётам і пісталетам-кулямётам у тым, што першы — гэта цяжкая аўтаматычная зброя агнявой падтрымкі пад вінтоўачны або прамежкавы патрон, а другі — лёгкая аўтаматычная зброя блізкага бою пад пісталетны патрон.

Мужчына патлумачыў, што гэта маёмасць дасталася яму ад памерлага дзеда.

«Аднак міліцыянты ўстанавілі, што падазраваны валодае навыкамі вырабу і аднаўлення падобных вырабаў і неаднаразова быў удзельнікам рэканструкцыі падзей Вялікай Айчыннай вайны», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Узбуджана крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, баяпрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲