26 лiстапада 2026, Чацвер, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«БЧ, не падкажыце, як доўга яшчэ плануеце здзекавацца з людзей?»

«БЧ, не падкажыце, як доўга яшчэ плануеце здзекавацца з людзей?»

Пасажыры скардзяцца на холад у вагонах.

Жыхарка Стоўбцаў, якая кожны будні дзень ездзіць на працу ў Мінск, піша, што ў прыгарадных электрычках амаль не ацяпляюць.

«БЧ, не падкажыце, як доўга яшчэ плануеце здзекавацца з вашымі пасажырамі? — пытаецца яна. — Я разумею, што патрабаваць нешта ад электрацягнікоў эканом-класа — гэта з вобласці фантастыкі, але майце ўжо сумленне, забяспечце хоць нармальнае ацяпленне вагонаў у гэты час года!

Кожны дзень езджу па маршруце Стоўбцы-Мінск, практычна ніколі не ацяпляюць. За паўтары гадзіны шляху можна задубець у такіх умовах. Пасажыры аплачваюць праезд і маюць права чакаць хаця б мінімальныя ўмовы ў дарозе».

Пасажыры прыгарадных электрычак распавялі, што такая ж праблема ёсць і на іншых накірунках.

«На маршруце Мінск-Маладзечна ўжо гадоў як два амаль не ацяпляюць, — піша адзін з каментатараў. — Раней у гэтых савецкіх электрычках людзі курткі здымалі, бо вельмі цёпла было. Цяпер мне падштанікі трэба надзяваць, каб узімку катацца».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲