Расіяне глядзяць на ўзламаную хакерамі камеру назірання і слухаюць сатырычную песню пра Пуціна
- 27.11.2026, 19:33
Відэафакт.
У сетцы з’явіўся відэазапіс, на якім зафіксавана рэакцыя расіян на песню пра расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, якая гучыць з дынаміка камеры відэаназірання.
Як паведамляе censor.net, украінскія хакеры ўзламалі камеру відэаназірання ў адным з памяшканняў на тэрыторыі РФ і ўключылі сатырычную песню са словамі «Уладзімір Пуцін — даў..ёб».
На запісе відаць, як пяцёра расіян глядзяць у бок камеры і, слухаючы песню, нешта абмяркоўваюць паміж сабой.
Судзячы па абстаноўцы, не выключана, што камера відэаназірання ўсталяваная ў памяшканні казарменнага тыпу.
Увага! Нецэнзурная лексіка!