27 лiстапада 2026, Пятніца, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія байцы паразілі рэдкі «Бук-М3», пункты кіравання і склады расіян

Украінскія байцы паразілі рэдкі «Бук-М3», пункты кіравання і склады расіян
Ілюстрацыйнае фота

Генштаб ЗСУ раскрыў падрабязнасці.

У ноч на 27 лістапада Сілы абароны Украіны паразілі зенітны комплекс «Бук-М3», два пункты кіравання і склады акупантаў. У Луганску на адным са складоў успыхнуў пажар.

Як паведаміў Генштаб ЗСУ, 26 лістапада і ў ноч на 27-е Сілы абароны працягнулі «прарэджваць» супрацьпаветраную абарону і кіраванне акупантаў. Таксама працягнулі біць па іх складах з гаручым.

У раёне населенага пункта Курошаны Запарожскай вобласці паражаны зенітна-ракетны комплекс «Бук-М3». Гэта рэдкая, самая сучасная версія «Бука», якой праціўнік прыкрывае свае групоўкі на поўдні.

Акрамя таго, у раёне Таловага Луганскай вобласці паражаны пункт кіравання падраздзялення праціўніка.

А ў раёне Селідава Данецкай вобласці нанеслі ўдар па пункце кіравання беспілотнікамі. Адтуль акупанты наводзілі дроны на пазіцыі ўкраінскіх воінаў.

У раёне Грыбавахі Луганскай вобласці паражаны склад гаручага і змазачных матэрыялаў.

У Луганску ўдарылі па складзе матэрыяльна-тэхнічных сродкаў, там успыхнуў пажар. Маштабы шкоды ўдакладняюцца.

Праца па ключавых ваенных цэлях праціўніка будзе працягвацца, пакуль Расія цалкам не спыніць узброеную агрэсію супраць Украіны, — падкрэслілі ў Генштабе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲