Беларускі футбаліст стаў найлепшым абаронцам чэмпіянату Казахстана
- 3.11.2026, 11:04
Аляксандр Мартыновіч таксама ўвайшоў у сімвалічную зборную турніру.
Вядомаму беларускаму футбалісту Аляксандру Мартыновічу ужо 39 гадоў, але завяршаць прафесійную кар’еру ён пакуль не збіраецца. І, судзячы з вынікаў сезона, зарана. Капітана алматынскага «Кайрата» прызналі найлепшым абаронцам чэмпіянату Казахстана 2026 года, піша Onlíner.
Узнагароду ўручылі 2 лістапада на цырымоніі KFF League Awards. Акрамя таго, Мартыновіч увайшоў у сімвалічную зборную чэмпіянату, якую склалі на падставе статыстычных паказчыкаў гульцоў.
У гэтым сезоне беларус правёў 25 матчаў, забіў два галы і аддаў адну галявую перадачу. Усе 25 сустрэч ён пачынаў у стартавым складзе.
Сам «Кайрат» завяршыў чэмпіянат на другім месцы, саступіўшы золата шымкенцкаму «Ордабасы». Затое Мартыновіч атрымаў індывідуальную ўзнагароду і яшчэ да заканчэння сезона падоўжыў кантракт з клубам да канца 2027 года.