ЗСУ ўзялі ў палон беларуса, якога акупанты адправілі на штурм
2- 3.11.2026, 11:28
- 1,898
Зараз ён знаходзіцца ва ўкраінскім лагеры для ваеннапалонных.
Жыхар Віцебска Віктар Антонаў пайшоў ваяваць на баку Расіі і патрапіў ва ўкраінскі палон. Пра гэта піша тэлеграм-канал праекта «Хачу знайсці».
Антонаў падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны Расіі ў пачатку 2026 года, а ў маі патрапіў у палон у Харкаўскай вобласці. Паводле даных тэлеграм-канала, праз некалькі тыдняў службы мужчыну адправілі на штурм.
Група з чатырох чалавек, у якой быў беларус, трапіла пад скрыжаваны агонь ЗСУ. Ім прапанавалі здацца, і яны пагадзіліся. Вайскоўцы 72-й асобнай механізаванай брыгады аказалі параненым першую медыцынскую дапамогу, накармілі іх і эвакуявалі з лініі фронту.
Зараз Антонаў знаходзіцца ва ўкраінскім лагеры для ваеннапалонных. Аўтары канала адзначаюць, што ён баіцца: пасля абмену яго могуць зноў вярнуць на фронт і адправіць на штурм.