Мінчанін пра інтэрнэт ад МТС: За што я плачу?
4- 4.11.2026, 14:41
- 1,312
Крык душы кліентаў беларускага аператара.
Мінчанін звярнуўся ў сацыяльнай сетцы Threads да аператара мабільнай сувязі МТС.
«Пытанне да вас, — піша ён. — Вось цяпер сяджу ў пакоі на восьмым паверсе дзевяціпавярховага дома. Не жалезабетоннага, а з газасілікату, ля акна.
За што я вам плачу 40 рублёў у месяц? Якага ліха ў мяне такая жахлівая якасць інтэрнэту? Усё вісне. Сацсеткі, браўзер, YouTube. Можа, ужо пара адпрацоўваць мае грошы?»
Спецыялісты з аддзела падтрымкі праз некаторы час адказалі аўтару паста і параілі звярнуцца да іх наўпрост. Мінчанін так і зрабіў, але дапамогі не дачакаўся.
«У вас наогул вельмі зручна для вас уладкаваная сістэма зваротаў кліентаў, — піша ён. — Кантакт-цэнтр нічога зрабіць не можа, з аддзелам тэхнічнай падтрымкі звязацца немагчыма. Ды яшчэ і гэты ваш бот дурны да жаху, Мія які. Я пяць хвілін тлумачыў ёй, што хачу пагаварыць з аператарам».
Мінчукі ў каментарыях, як адзначыў сайт Charter97.org, распавялі, што ў іншых аператараў сітуацыя не лепшая.
— A1 таксама глючыць. І іншыя. Здаецца, праблема не ў аператарах. Гэта дзяржава абмяжоўвае хуткасць. Боіцца птушак.
— У «Белтэлекама» таксама жахліва.
— Дык яшчэ і ў цэнтры горада не ловіць, на Нямізе, каля Опернага тэатра, там проста дзве палачкі. У 2019 годзе інтэрнэт і сувязь былі ў разы лепшыя.
— Цяпер, у прынцыпе, бяда з мабільным інтэрнэтам, а пачалося ўжо даволі даўно. Таму дома, на шчасце, byfly. Хаця там таксама свае нюансы, але хоць не так сумна.
— А якім ён будзе, калі нават нармальнай сувязі няма! А ў нас раўнінная краіна!