Беларус правёў жорсткі лікбез для госці з Масквы
5- 4.11.2026, 15:46
- 2,950
Тры памылкі ў двух сказах пра Беларусь.
Жыхарка расійскай сталіцы пабывала ў Беларусі і падзялілася ўражаннямі ад паездкі ў сацыяльнай сетцы Threads.
«Мінск для мяне — маленькая Масква, а вось у Гродне я нарэшце адчула сябе "за мяжой", — напісала яна. — Цяпер у маёй калекцыі ўжо чатыры беларускія крэпасці: Нясвіж, Мір, Ліда і Гродна. Магу ўжо скласці свой хіт-парад сярэднявечча».
Беларус, як заўважыў сайт Charter97.org, указаў госці на памылкі, якія яна дапусціла ў сваёй публікацыі.
«Мінск — не Масква, а сталіца іншай, замежнай для вас дзяржавы.
У Нясвіжы — палац, а не крэпасць.
Сярэднявечнымі з'яўляюцца толькі замкі ў Лідзе і Гродне, бо Нясвіжскі палац і Мірскі замак былі пабудаваныя пазней.
Вам лепш паездзіць па Расіі, паколькі да ўзроўню культуры, які ёсць у Беларусі, вам яшчэ вельмі далёка», — напісаў адзін з каментатараў.