У тралейбусе Магілёва заўважылі дзіўныя тэксты на незразумелай мове
7- 5.11.2026, 9:33
- 2,466
Што такое «промія» і «будаўнічыя макротрланасці»?
Рэкламны плакат анлайн-платформы бытавой дапамогі і пошуку спецыялістаў для рамонту jobit.by з дзіўнымі словамі заўважыла ў тралейбусе Магілёва карыстальніца Threads @polubinskaya_l. Фота банера яна апублікавала на сваёй старонцы ў сацсетцы, піша «Зеркало».
«Заўважана такая рэклама ў тралейбусе ў Магілёве. WTF? Як так? Чаму? І так сыдзе?» — напісала @polubinskaya_l.

На банеры можна заўважыць наборы літар, якія не складаюцца ў словы. Напрыклад: «отваjвается плинтус», «промия кремальны», «сантехнгскio работы», «строительные маскотрланости».
Карыстальнікі сацсеткі ў каментарыях выказалі здагадку, што дызайнер вонкавай рэкламы даверыў праект штучнаму інтэлекту і не праверыў канчатковы вынік.
«У ШІ рабілі, а тэкст не праверылі», — напісаў wild.threds.
«Калі аддаў усё ШІшцы, але забыўся праверыць», — падтрымаў папярэдняга прамоўцу astrouski_agency.
«Прабілі банерную сляпату», — адзначыла anna_yeudakimawa.