8 лiстапада 2026, Нядзеля, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве ўводзяць рэзервовыя схемы руху паміж берагамі

У Кіеве ўводзяць рэзервовыя схемы руху паміж берагамі

Змены закрануць масты Патона, Паўночны і Паўднёвы.

З 9 лістапада ў Кіеве пачнуць дзейнічаць рэзервовыя схемы транспартных зносін паміж левым і правым берагам.

Пра гэта заявіў кіраўнік МУС Украіны Іван Выгоўскі, паведамляе «РБК-Украіна» са спасылкай на яго пост у Telegram.

Паводле слоў міністра, гэтае рашэнне было прынятае на фоне новых выклікаў бяспекі для сталіцы.

Асноўная мэта — максімальна разгрузіць масты і аптымізаваць транспартныя патокі.

Маст Патона: праваахоўнікі ўвядуць рэверсіўны рух. У ранішнія гадзіны (з 07:00 да 10:00) тры з пяці палос будуць адкрыты для руху ў кірунку правага берага, а ўвечары (з 16:00 да 20:00) — у кірунку левага.

маст: на пад'ездах да моста патрульныя будуць накіроўваць грузавікі ў аб'езд праз Падольскі маставы пераход. У той жа час адновяць рух грамадскага транспарту з левага берага на правы, а таксама легкавых аўтамабіляў і грамадскага транспарту ў зваротным напрамку.

Паўднёвы маст: грузавікі, што накіроўваюцца з левага берага на правы, будуць перанакіроўваць у аб'езд праз Дарніцкі мост. Для легкавых аўтамабіляў і грамадскага транспарту абмежавання не прадугледжана.

Паводле слоў Выгоўскага, падрабязныя схемы руху неўзабаве апублікуюць на старонках патрульнай паліцыі.

Таксама ён папярэдзіў, што праваахоўнікі будуць абследаваць пад'ездныя шляхі да мастоў і найбольш загружаныя ўчасткі дарог.

«Ужо сёння мы значна павялічылі колькасць экіпажаў паліцыі ў Кіеве для рэгулявання руху, разгрузкі мастоў і дапамогі вадзіцелям. Наш прыярытэт — максімальна садзейнічаць людзям ва ўмовах надзвычайных выклікаў у Кіеве», — паведаміў Выгоўскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲