20 траўня 2026, Серада, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як сацсеткі рэагуюць на «Шахед» над Гомелем

14
Як сацсеткі рэагуюць на «Шахед» над Гомелем

Беларусы абураныя.

Беларускі сегмент сацсетак кіпіць 26 лютага — людзі заўважылі прынамсі адзін дрон, які кружляў над Гомелем. Гэта быў расійскі беспілотны лятальны апарат тыпу «Шахед». «Белсат» даведаўся, як людзі рэагуюць на інцыдэнт.

Паводле «Флагшток», чорны беспілотнік з характэрным гукам «як у мапеда» лётаў над Гомелем раніцай. Афіцыйных паведамленняў пра пагрозу не было.

«Гомель, што гэта ў нас ужо трэці раз такое ляціць і моцна гудзе?», — дзівіцца адна карыстальніца сацсетак.

Хтосьці адказвае, што планавалася сірэна, бо 26 лютага ў горадзе МНС праводзіць праверку сістэм апавяшчэння. Пры гэтым людзі не заўважылі, каб сірэна гучала падчас палёту беспілотніка над горадам.

«Ну сірэну па гуку я магу адрозніць. Гэта дакладна была не яна», — адказваюць у каментарыях.

Іншыя паведамляюць пра беспілотнік і, як заўсёды, нават у крытычных сітуацыях людзі жартуюць:

«Пералётныя дроны дадому вяртаюцца», — пішуць у сацсетках.

«Відаць, да дажджу», — жартуе каментатар.

«Ну, так, нізка ляціць», — адказвае іншы.

«Кукуха ўсіх дэпутатаў і начальнікаў горада», — адказвае на пытанне, што ляціць над горадам, яшчэ адзін чалавек.

«Спадзяюся, ніхто не пацерпіць, а то давядзецца пазбаўляць грамадзянства пацярпелых і запісваць у экстрэмісты незадаволеных. Усяго толькі некіраваны боепрыпас лётае, без панікі», — іранізуюць у інтэрнэце.

Некаторыя абураюцца тым, што адбываецца:

«Нармальна — збіваць усе дроны адразу пры перасячэнні мяжы, чыімі б яны ні былі, а не дазваляць ім кружляць над нашымі гарадамі».

Таксама людзі трывожацца і распавядаюць, што па гуку было падобна да перамяшчэння «шахеда». Адна з карыстальніц сацсетак сцвярджае, што бачыла тры дроны:

«Спакойна па небе над дзіцячым садам у дварах ляцелі, даволі нізка...».

«Таксама чула... трывожна», — дадае іншая жанчына.

Людзі ў сацсетках абураліся маўчаннем чыноўнікаў, бо толькі неафіцыйны тэлеграм-канал, звязаны з ідэолагамі Гомельскага аблвыканкама, «проста, каб ведаць», апублікаваў меры бяспекі пры выяўленні дронаў і пужаў людзей крымінальнай адказнасцю за «любую здымку і публікацыю фота або відэа». Пры гэтым нармальных тлумачэнняў таго, што адбываецца, не было.

Аднак аднаму з карыстальнікаў сацсетак такі падыход спадабаўся.

«А н***я яго здымаць? Н***й рабіць? Вазьмі вілы і ў калгас», — раіць ён, як перажыць інцыдэнт, што пагражае жыццю.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках