ЗСУ паразілі пускавую ўстаноўку С-300 і эшалон з палівам расіян
- 12.03.2026, 14:36
- 3,608
Для акупантаў наступілі «вельмі гарачыя» дні.
Учора, 11 сакавіка, і ўначы на сёння Сілы абароны Украіны нанеслі магутныя ўдары па ваенных аб'ектах расійскіх акупантаў.
Пра гэта паведамляе Генштаб ЗСУ.
Уначы на 12 сакавіка была паражаная пускавая ўстаноўка зенітнага ракетнага комплексу С-300В у раёне Баравенек (часова акупаваная тэрыторыя Луганскай вобл.). Акрамя таго, пад удар таксама трапіў камандна-назіральны пункт падраздзялення расіян паблізу Васільеўкі (часова акупаваная тэрыторыя Запарожскай вобл.).
Таксама ўкраінскія абаронцы нанеслі ўдары па аб'ектах ваеннай лагістыкі і забеспячэння акупантаў.
У прыватнасці, былі паражаныя склад матэрыяльна-тэхнічных сродкаў і склад боепрыпасаў у раёне Дубоўскага (часова акупаваная тэрыторыя Луганскай вобл.) і рамонтнае падраздзяленне са складу артылерыйскай брыгады ў раёне Акімаўкі (часова акупаваная тэрыторыя Запарожскай вобл.). Дасталося і варожаму эшалону з гаруча-змазачнымі матэрыяламі ў раёне Далжанска (часова акупаваная тэрыторыя Луганскай вобл.).