12 чэрвеня 2026, Пятніца, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ ўжо вызвалілі 480 кв. км на Аляксандраўскім накірунку

2
ЗСУ ўжо вызвалілі 480 кв. км на Аляксандраўскім накірунку

Планы РФ сарваныя.

Украінскія вайскоўцы перахапілі ініцыятыву на Аляксандраўскім накірунку, дзе ў выніку наступальнай аперацыі ужо вызвалілі 480 квадратных кіламетраў тэрыторыі.

Пра гэта галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Украіны генерал Аляксандр Сырскі сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу ICTV.

Ён адзначыў, што з 1 сакавіка 2026 года расіяне планавалі распачаць шырокамаштабнае наступленне фактычна на ўсіх 13 асноўных накірунках, а перад гэтым вораг быў вымушаны змяніць планы, перакінуць частку сіл і сродкаў з Пакроўскага і Ачарэтынскага накірункаў на Аляксандраўскі.

«Поспех якраз і палягае ў вызваленні тэрыторыі. На сёння гэта — 480 кв. км. Гэта перавышае вынікі, якія ў нас былі падчас Дабрапольскай контрнаступальнай аперацыі. Калі памятаеце, тады за час правядзення аперацыі мы вызвалілі больш за 430 кв. км тэрыторыі», — сказаў Сырскі.

Галоўнакамандуючы ЗСУ растлумачыў, што планы расійскага камандавання на 2025 год удалося сарваць, таму акупанты не змаглі іх выканаць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках