Зяленскі прыехаў на Данбас і згадаў пра Лукашэнку
18- 6.03.2026, 19:37
- 32,026
Украінскі прэзідэнт заявіў, што зло трэба спыніць.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Данецкую вобласць, дзе расійскія акупанты, па ягоных словах, рыхтуюць вясновае наступленне.
Пра гэта паведамляе прэзідэнт Украіны ў «Фэйсбуку».
«Дружкаўка, Краматорск, Славянск і іншыя гарады. Расіяне не адмаўляюцца ад вайны і тут, на Данеччыне, вясной плануюць наступленне. Вельмі важна, каб нашы пазіцыі былі моцнымі і каб брыгады былі забяспечаныя ўсім неабходным», — падкрэсліў Зяленскі.
Ён адзначыў, што ўкраінскія абаронцы трымаюцца годна, а аналагічна павінны дзейнічаць дыпламатыя і ўвесь украінскі народ.
«Усім нашым партнёрам — у Амерыцы, у Еўропе і дзе заўгодна — трэба ясна разумець: Пуцін, іранскі рэжым, Паўночная Карэя, Лукашэнка і іншыя падобныя сілы аб’ядноўваюцца толькі дзеля таго, каб рабіць тое, што хочуць, як гэта адбываецца з нашым Данбасам», — дадаў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі заявіў, што зло трэба спыніць, чым украінскія ваяры і займаюцца на Данбасе.