25 красавiка 2026, Субота, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названа адна з версій тэракту ў Кіеве, учыненага ўраджэнцам Масквы

9
Названа адна з версій тэракту ў Кіеве, учыненага ўраджэнцам Масквы

У сацсетках стрэлак пісаў розныя дзіўныя рэчы.

Адной з версій тэракту ў Кіеве 18 красавіка з’яўляецца бытавы канфлікт, які мог прывесці да зрыву нападніка. Праўда, канчатковыя высновы зробяць пасля правядзення экспертыз.

Пра гэта ў інтэрв’ю РБК-Украіна распавёў кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Іван Выгоўскі.

Паводле яго слоў, у падобных справах звычайна прызначаюць комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу, якая можа быць праведзена нават пасмяротна.

«Але цяпер мы бачым, што ён быў, так бы мовіць, нерэалізаваным мужчынам. Паводле тых выказванняў, што ад яго гучалі, ён патрабаваў павагі, хацеў, каб да яго ставіліся асабліва. На запісах ён некалькі разоў паўтарае, што яго ўдарылі», — патлумачыў Выгоўскі.

Таксама, паводле слоў кіраўніка Нацпаліцыі, мужчына раней публікаваў прарасійскія выказванні ў сацсетках.

«У яго была старонка «Бахмут ВДВ» у сацыяльных сетках, ён пісаў там розныя дзіўныя рэчы. Маўляў, Гітлер меў рацыю, усіх трэба спаліць і г.д. Гэтыя паведамленні былі яшчэ ў 2017 годзе, але тым не менш гэта характарызуе яго як чалавека», — адзначыў ён.

Праўда, Выгоўскі адзначыў, што менавіта гэтыя погляды не абавязкова сталі прычынай трагедыі.

«Канкрэтна ў гэтым выпадку я б так не казаў, гэта трэба даследаваць. Я больш схіляюся да таго, што ў яго ўзнік бытавы канфлікт, і таму ён сарваўся», — падсумаваў ён.

Нагадаем, 18 красавіка ў Галасееўскім раёне Кіева ўзброены мужчына адкрыў стрэльбу, у выніку чаго загінулі сем чалавек.

Пасля гэтага нападнік забарыкадаваўся ў супермаркеце з закладнікамі, аднак перамовы не далі выніку — яго ліквідавалі. Вядома, што гэта быў мясцовы жыхар 1968 года нараджэння, родам з Масквы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках