Шахраі стварылі фальшывы сайт Нацбанка
3- 28.04.2026, 21:10
- 1,834
Пераход па спасылцы можа быць небяспечным.
Нацыянальны банк Беларусі папярэдзіў грамадзян аб выяўленым у інтэрнэце фальшывым сайце, які імітуе афіцыйны рэсурс рэгулятара.
Згодна з інфармацыяй банка, у даменнай зоне .by з'явіўся сайт, які сваім адрасам і знешнім выглядам вельмі падобны на сапраўдны сайт Нацбанка. Аднак кантактныя дадзеныя там не адпавядаюць рэальным, а пераход па спасылках можа быць небяспечным.
У сувязі з ростам колькасці махлярскіх схем, дзе выкарыстоўваюцца назвы дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадзян заклікаюць быць асабліва ўважлівымі.
У Нацбанку нагадалі, што сапраўдны афіцыйны сайт размешчаны толькі па адрасе www.nbrb.by.
Таксама жыхарам раяць заўсёды правяраць адрас сайта ў адрасным радку браўзера і не адкрываць падазроныя спасылкі.