30 красавiка 2026, Чацвер, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Польскае радыё»: Анджэй Пачобут будзе запрошаны ў Сейм Польшчы

1
«Польскае радыё»: Анджэй Пачобут будзе запрошаны ў Сейм Польшчы
Анджэй Пачобут

Названая магчымая дата.

Анджэй Пачобут будзе запрошаны ў Сейм Польшчы. Пра гэта неафіцыйна даведалася «Польскае радыё». Палата прадстаўнікоў мае намер асаблівым чынам падзякаваць яму за яго дзейнасць.

Першая магчымая дата — гэта найбліжэйшае пасяджэнне Сейма. Таксама разглядаецца арганізацыя спецыяльнай цырымоніі раней. Падрабязнасці павінны быць узгоднены паміж сябрамі прэзідыума і прадстаўнікамі парламенцкіх фракцый.

Нагадаем, Анджэй Пачобут выйшаў на волю у выніку абмену на беларуска-польскай мяжы па формуле «пяць на пяць».

У лютым 2023 года суд у Гродне прыгаварыў Анджэя Пачобута да 8 гадоў калоніі паводле артыкулаў аб распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК) і закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (артыкул 361-3 КК).

Анджэя неаднаразова змяшчалі ў ПКТ у наваполацкай калоніі. У зняволенні ён моцна схуднеў, перанёс аперацыю па выдаленні язваў на скуры. У кастрычніку 2025 года ён завочна атрымаў Прэмію Сахарава, у лістападзе ён атрымаў найвышэйшую ўзнагароду Польшчы — ордэн Белага Арла.

У 2024 годзе Анджэй Пачобут стаў ганаровым грамадзянінам Варшавы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках