У Гомельскай вобласці арыштаваны 70‑гадовы экс-ліквідатар аварыі на ЧАЭС
1- 30.04.2026, 17:42
- 2,730
Яго затрымалі за палітыку.
Праваабаронцу з Мазыра Уладзіміра Цялепуна узялі пад варту на пачатку красавіка. Мяркуецца, што спачатку ён знаходзіўся ў ІЧУ Мазырскага РАУСа, затым яго перавялі ў СІЗА-3. Супраць яго распачата крымінальная справа, высветліла «Вясна».
Падрабязнасці абвінавачання невядомыя, але сутнасць справы мае палітычны характар. 70‑гадовы Уладзімір Цялепун 30 красавіка прызнаны палітвязнем.
Цялепун вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 1986 годзе ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мае праблемы са здароўем.