На мяжы Беларусі ўзмацнілі санітарны кантроль
1- 13.05.2026, 20:59
У чаканні хантаўруса.
У Беларусі прынялі меры дзеля недапушчэння хантаўруса на тэрыторыю краіны. Падрабязнасці паведамілі ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя.
На тэрыторыях Еўропы і Азіі адсутнічае пераносчык хваробы Andes virus — даўгахвосты рысавы хамячык. А СААЗ ацэньвае рызыку ад інфекцыі для насельніцтва планеты як нізкую.
У Міністэрстве аховы здароўя заявілі, што ў Беларусі адсутнічае верагоднасць фарміравання патэнцыялу для яе распаўсюджвання. Разам з тым там сочаць за сітуацыяй, звязанай са ўспышкай інфекцыі на круізным лайнеры MV Hondius, які накіроўваўся з Аргенціны ў Каба-Вердэ.
Таму ведамства прыняло рашэнне ўзмацніць санітарна-каранцінны кантроль асоб, якія прыбываюць на беларускія памежныя пераходы.
Разам з тым ужо зафіксаваны выпадак заражэння ў суседняй Польшчы. Захварэлы быў змешчаны на каранцін.