15 траўня 2026, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кая Каллас: Еўропа павінна заставацца пільнай

Кая Каллас: Еўропа павінна заставацца пільнай
Кая Каллас

Перш чым размаўляць з РФ, ЕС павінен вызначыць, пра што менавіта.

Расія навязвае Еўропе «старых гульцоў» для перамоваў, спрабуючы ўзмацніць свой уплыў. Аднак дыялог пакуль заўчасны. Пра гэта заявіла вярхоўная прадстаўніца Кая Каллас, паведамляе liga.net.

Паводле яе слоў, перад дыялогам з РФ варта ўзгадніць пазіцыі ўнутры ЕС.

«Перш чым размаўляць з Расіяй, мы павінны паміж сабой абмеркаваць, пра што менавіта хочам з ёй гаварыць», — адзначыла Каллас.

Яна таксама адзначыла актывізацыю спроб Расіі «вярнуцца да нармальнасці». У прыватнасці, расіянам зноў дазваляюць удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах «быццам нічога не адбылося».

«Тое ж самае мы бачылі і на Венецыянскай біенале. Расія пастаянна працуе над вяртаннем свайго ўплыву — і Еўропа павінна заставацца пільнай», — сказала Каллас.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках