Беларусь стала галоўным каналам паставак імпартнага піва ў Расію
- 15.05.2026, 13:39
Масква выкарыстоўвае беларускі накірунак, каб абыходзіць уласныя ўвозныя пошліны.
За першыя чатыры месяцы 2026 года больш за 60% імпартнага піва было ўвезена ў Расію праз Беларусь. Гэтая схема выкарыстоўваецца з-за розніцы ва ўвозных мытных пошлінах, паведамілі ў Расійскім саюзе вытворцаў каньяку, спірту і алкагольнай прадукцыі са спасылкай на расследаванне выдання «Ведамасці».
Імпарт піва і піўных напояў у Расію паводле вынікаў чатырох месяцаў 2026 года дасягнуў 135 млн літраў, і 81 млн літраў з гэтага аб'ёму быў увезены з Беларусі, піша Office Life. За студзень — красавік пастаўкі піва ў Расію з Беларусі павялічыліся на 167% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Як кажуць расійскія спецыялісты, у беларускім увозе істотную частку складаюць пастаўкі з трэціх краін, таму што ў Расіі вельмі высокія пошліны на піва для нядружалюбных краін. З 1 студзеня 2025-га яны павялічыліся ў 10 разоў, з 0,1 еўра да 1 еўра за літр, а з 19 верасня — да 1,5 еўра за літр.
Для краін ЕАЭС пошліны зусім іншыя — 0,018–0,04 еўра за літр. Таму імпартныя пастаўкі цяпер масава ідуць у Расію праз Беларусь. А прамы ўвоз, напрыклад, з Германіі і Чэхіі практычна цалкам спыніўся.
У топ-5 імпарцёраў піва ў Расію таксама ўваходзяць: Кітай (13,5 млн літраў), ААЭ (6,8 млн), Казахстан і Арменія (па 4,1 млн).