15 траўня 2026, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рязані ўвялі рэжым НС пасля ўдару ЗСУ па НПЗ і «нафтавага дажджу»

2
У Рязані ўвялі рэжым НС пасля ўдару ЗСУ па НПЗ і «нафтавага дажджу»

Аналагічныя ападкі раней выпадалі ў Туапсэ.

Рэжым надзвычайнай сітуацыі ўведзены ў Рязані — адпаведнае рашэнне прыняла рэгіянальная камісія пад кіраўніцтвам губернатара Паўла Малкова пасля начной атакі беспілотнікаў, у выніку якой пацярпеў адзін з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі, а ў горадзе выпаў «нафтавы дождж». Як паведамляе ўрад рэгіёна, рэжым НС будзе дзейнічаць з 15 мая да асобнага распараджэння. Кіраўніком работ па ліквідацыі наступстваў прызначаны першы намеснік старшыні ўрада Рязанскай вобласці Дзяніс Бакоў. Ведамствам даручана выдзеліць сродкі на аварыйна-аднаўленчыя работы, забяспечыць выплаты пацярпелым і арганізаваць дапамогу псіхолагаў, піша The Moscow TImes.

У ноч на 15 мая ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Рязанскі НПЗ, які належыць «Раснафце», магутнасцю 17 млн тон нафты ў год. Завод выпускае аўтамабільныя бензіны, дызельнае паліва, авіяцыйны керасін, мазут, звадкаваныя газы, бітумы і нафтахімічную сыравіну. Пасля ўдару над прадпрыемствам падняўся густы чорны дым, жыхары скардзіліся на пах гару. Малкоў у сваім тэлеграм-канале таксама паведаміў, што абломкі збітых дронаў пашкодзілі два шматкватэрныя жылыя дамы. Загінулі тры чалавекі, дванаццаць пацярпелі. У Кастрычніцкім раёне Рязані «ў мэтах бяспекі» закрылі ўсе школы і дзіцячыя сады, а ў горадзе адмянілі масавыя мерапрыемствы.

Мясцовыя жыхары неўзабаве паведамілі пра «нафтавы дождж» — на аўтамабілях, вокнах і фасадах дамоў аселі ліпкія чорныя плямы. Аналагічныя ападкі раней выпадалі ў Туапсэ пасля удараў па Туапсінскім НПЗ і ў Пермі пасля атакі на станцыю «Транснафты». Эколагі і хімікі папярэджваюць: у смогу і «нафтавых дажджах» утрымліваюцца паліцыклічныя араматычныя вуглевадароды (ПАВ), у тым ліку бензол — канцэраген першага класа небяспекі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках