16 траўня 2026, Субота, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль ліквідаваў апошняга з топ-камандзіраў ХАМАСа, датычных да атакі 7 кастрычніка

Ізраіль ліквідаваў апошняга з топ-камандзіраў ХАМАСа, датычных да атакі 7 кастрычніка

Ён не толькі кіраваў баевікамі, але і асабіста ўтрымліваў закладнікаў.

Ізраіль заявіў, што падчас авіяўдару па горадзе Газе яго мэтай быў Іззз аль-Дзін аль-Хаддад — лідар ХАМАСа ў Сектары Газы і кіраўнік ваеннага крыла групоўкі.

Пра гэта паведамляе The Times of Israel.

Авіяўдар адбыўся ў пятніцу, 15 мая, у раёне Рымаль у горадзе Газе. Паводле дадзеных мясцовых медыкаў, удар прыйшоўся па жылым доме.

Медыкі паведамілі прынамсі пра трох загінулых і каля 20 параненых. Ці быў сярод іх аль-Хаддад — афіцыйна не пацверджана.

Паводле інфармацыі ізраільскай вайсковай крыніцы, ВПС Ізраіля атакавалі кватэру-сховішча, дзе, як лічылася, знаходзіўся лідар ХАМАСа. Адначасова ўдару падвергнуўся аўтамабіль, які пакідаў раён атакі, — каб не даць магчымасці схавацца.

Чыноўнікі паведамілі, што ў аперацыі ўдзельнічалі тры ізраільскія самалёты, якія скінулі 13 бомбаў.

Неўзабаве пасля атакі прэм’ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху і міністр абароны Ісраэль Кац пацвердзілі, што асабіста санкцыянавалі ўдар па аль-Хаддаду.

У сумеснай заяве яго назвалі «камандзірам ваеннага крыла ХАМАСа і адным з галоўных арганізатараў разні 7 кастрычніка».

«Аль-Хаддад нёс адказнасць за забойствы, выкраданні і прычыненую шкоду тысячам ізраільскіх грамадзянскіх асоб і салдат ЦАХАЛа», — гаворыцца ў заяве.

Ізраільскі бок таксама сцвярджае, што ён утрымліваў закладнікаў, арганізоўваў атакі супраць ізраільскіх вайскоўцаў і адмовіўся падтрымаць прапанаваны ЗША план раззбраення ХАМАСа і дэмілітарызацыі Сектара Газы.

Што вядома пра Ізза аль-Дзіна аль-Хаддада?

Іззз аль-Дзін аль-Хаддад стаў фактычным ваенным кіраўніком ХАМАСа ў Сектары Газы пасля таго, як у маі 2025 года Ізраіль ліквідаваў Мухаммада Сінвара.

Выданне адзначыла, што гэта найвышэйшы па рангу прадстаўнік ХАМАСа, супраць якога Ізраіль нанёс удар пасля заключэння перамір’я ў кастрычніку па пасярэдніцтве ЗША.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках