Лявон Тарасэвіч і Уладзімір Наўмюк атрымалі прэмію Канстанціна Астрожскага
- 16.05.2026, 15:04
Адну з найважнейшых узнагарод у сферы праваслаўнай культуры ў Польшчы ўручылі ў Беластоку.
У Беластоку ўручылі прэмію імя князя Канстанціна Астрожскага — адну з найважнейшых узнагарод у сферы праваслаўнай культуры і міжхрысціянскага дыялогу ў Польшчы, перадае «Радыё Рацыя».
Сёлета сярод лаўрэатаў: Лявон Тарасэвіч і Уладзімір Наўмюк — творцы, чыя дзейнасць цесна звязаная з культурай Падляшша і праваслаўнай традыцыяй.
Лявон Тарасэвіч — адзін з найбольш вядомых сучасных мастакоў Падляшша, аўтар манументальных жывапісных праектаў і пазнавальнага лагатыпа Падляшскага ваяводства з піксельным зубрам.

У сваю чаргу Уладзімір Наўмюк з вёскі Канюкі вядомы як народны майстар, аўтар больш як тысячы прац з дрэва, прысвечаных жыццю падляшскай вёскі, традыцыйнай працы і народным абрадам. Разьбяр узнагароджаны прэміяй імя Оскара Кольберга і дзяржаўнай узнагародай Gloria Artis.

Прэмію таксама атрымалі:
Ежы Панкоўскі — праваслаўны ардынарый польскага войска, тэолаг і былы рэктар Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве;
Арво Пярт — сусветна вядомы эстонскі кампазітар, стваральнік музычнага стылю tintinnabuli;
Прэмія імя князя Канстанціна Астрожскага ўручаецца з 1989 года людзям і арганізацыям, якія дзейнічаюць дзеля захавання праваслаўнай культуры і развіцця дыялогу паміж хрысціянскімі канфесіямі.

