Брат былога кіраўніка МЗС Турцыі Чавушаглу памёр ад агнястрэльнага ранення
- 17.05.2026, 18:15
5 мая прадпрымальніка знайшлі параненым у офісе ў Аланьі.
Брат былога міністра замежных спраў Турцыі, бізнесмен Айдын Чавушаглу, памёр у бальніцы праз 12 дзён пасля атрымання агнястрэльнага ранення. 5 мая прадпрымальніка знайшлі параненым у офісе ў Аланьі, побач ляжаў яго пісталет. Пра гэта паведамляе Haberturk.
52-гадовага Айдына Чавушаглу прааперавалі, ён заставаўся ў рэанімацыі ў крытычным стане. Былы кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу перапыніў замежную паездку і вярнуўся ў Турцыю з-за стану брата, адзначае Ekonomim.
Пахаванне Айдына Чавушаглу адбудзецца 18 мая на цэнтральных могілках раёна Тюрклер у Аланьі, піша Hurriyet. У мясцовай пракуратуры не знайшлі даказаў таго, што бізнесмен быў забіты, але расследаванне справы працягваецца.