На тушэнне ўзгарання ў Маскве накіравалі пажарны цягнік
4- 17.05.2026, 19:27
- 1,296
Уначы сталіцу РФ атакавалі ўкраінскія беспілотнікі.
Для тушэння пажару ў раёне Амурскай вуліцы ў Маскве накіравалі пажарны цягнік. Пра гэта паведамляе Маскоўская чыгунка (МЖД) у сваім Telegram-канале.
У складзе цягніка — 160 тон вады і 3,5 тоны пенаўтваральніка.
У раёне пажару было перакрыта рух транспарту, спачатку ў напрамку Шчолкаўскага шасэ, а потым і ў супрацьлеглым. На месцы інцыдэнту працуюць пажарныя разлікі.
Пазней паведамлялася, што пралёт эстакады Паўночна-Усходняй хорды (СВХ) прагнуўся з-за пажару, які разгарэўся пад ёй.
