18 траўня 2026, панядзелак, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінчанка пазбавіла бацьку дачкі бацькоўскіх правоў, каб яго «лішні раз не трывожыць»

2
Мінчанка пазбавіла бацьку дачкі бацькоўскіх правоў, каб яго «лішні раз не трывожыць»

Ён бачыў дачку восем гадоў таму.

У Мінску суд разгледзеў грамадзянскую справу аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў бацькі 12-гадовай дзяўчынкі. У пасяджэнні таксама ўдзельнічаў пракурор, паведамілі ў агенцтве «Мінск-Навіны».

Жыхарка сталіцы расказала, што шмат гадоў таму была ў адносінах з замежнікам, з якім планавала стварыць сям’ю. Пасля нараджэння дачкі мужчына афіцыйна прызнаў бацькоўства, аднак з цягам часу пара разышлася.

Пазней бацька дзіцяці вярнуўся на радзіму, дзе стварыў новую сям’ю. У Беларусь ён прыязджае рэдка, хоць у яго застаецца дом пад Мінскам. Паводле слоў ісьціцы, сваякі мужчыны нават не ведаюць пра існаванне дачкі.

Сама жанчына таксама выйшла замуж і захавала з былым партнёрам нармальныя адносіны. Яна не звярталася ў суд па аліменты і не прымала ад яго матэрыяльнай дапамогі. Чаму ўсё ж вырашыла звярнуцца ў суд? Проста каб лішні раз не трывожыць мужчыну наконт згоды на выезд дачкі за мяжу ці змену рэгістрацыі.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Савецкага раёна Таццяна Літвінчук, адказчык цалкам прызнаў пазоў. Ён патлумачыў, што не плануе ўдзельнічаць у выхаванні дачкі, хоць пры неабходнасці гатовы аказваць фінансавую падтрымку. Апошні раз мужчына бачыў дзіця ў 2018 годзе.

Даследаваўшы матэрыялы справы, выслухаўшы бакі і меркаванне пракурора, суд прыняў рашэнне пазбавіць мужчыну бацькоўскіх правоў у дачыненні да дачкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках