Расіяне з Іркуцкай вобласці просяць, каб Сі Цзіньпін пабудаваў ім школу
9- 19.05.2026, 10:37
- 2,486
Відэафакт.
Жыхары Іркуцкай вобласці запісалі відэазварот на адрас міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова, якому прапанавалі папрасіць старшыню КНР Сі Цзіньпіна пабудаваць у рэгіёне школу. Паводле слоў мясцовых, існыя ўстановы адукацыі перапоўненыя, у той час як у бюджэце няма грошай на ўзвядзенне новых.
Аўтары звароту паведамілі, што каля дзвюх тысяч дзяцей з мікрараёна Бярозавага вымушаныя ездзіць на заняткі ў пасёлкі Маркава і Лугавое. Пры гэтым яшчэ ў 2022 годзе ў Маркаўскай школе колькасць вучняў удвая перавышала праектную напаўняльнасць.
«Актыўнае развіццё культурных сувязяў з Кітаем — адзіны магчымы для нас шлях развіцця ў умовах, калі прыярытэты нашай краіны знаходзяцца дзесьці ў зоне будаўніцтва новых [станцый] метро ў Маскве і новых школ у Таджыкістане», — перадае словы расіян Telegram-канал «Асцярожна, навіны».