У Томскай вобласці РФ школьнікам забаранілі адзенне з надпісамі на замежных мовах
- 20.05.2026, 20:10
- 1,328
Прычына здзіўляе.
Школы ў горадзе Кедравым і вёсцы Мар'якоўскім Затоне Томскай вобласці забаранілі вучням наведваць заняткі ў адзенні з надпісамі на замежных мовах, паведамляе «НеМосква». Кіраўніцтва ўстаноў спаслалася на распараджэнне рэгіянальнага дэпартамента адукацыі аб узмацненні мер па прафілактыцы «радыкалізацыі сярод дзяцей і моладзі». У загадзе школы ў Кедравым удакладняецца, што забарона ўведзена «з мэтай супрацьдзеяння прапагандзе супрацьпраўных паводзінаў» і «асацыяльных ідэй». Выключэнне зроблена для надпісаў, якія «з'яўляюцца назвай зарэгістраванага брэнда і не ўтрымліваюць забароненую на тэрыторыі Расіі інфармацыю».
Раней у шэрагу расійскіх рэгіёнаў, уключаючы Рязанскую, Яраслаўскую і Тамбоўскую вобласці, выпускнікам школ забаранілі выконваць развітальны вальс пад замежныя кампазіцыі, спаслаўшыся на патрабаванні закона аб абароне рускай мовы. «Песні павінны адпавядаць узроставым нормам і ўяўленням пра традыцыйныя каштоўнасці, у іх не павінна быць неадназначных падтэкстаў», — патлумачылі ў органах мінадукацыі. Мінулым годам прэзідэнт Уладзімір Пуцін запатрабаваў больш актыўна змагацца з замежнымі словамі, каб «абароніць» рускую мову, адзначыўшы, што яны «засмечваюць і скажаюць нашую мову». Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што «ў грамадскай прасторы» варта выкарыстоўваць выключна кірыліцу, а не «кашу» з лацініцы і іншых сімвалаў.