Пуцін становіцца праблемай для ўсіх расіян
- Вадзім Дзянісенка
- 25.05.2026, 17:13
- 1,462
Нават у РФ пачынаюць разумець цану дыктатуры.
У далёкім 1964 годзе Нобелеўскі камітэт прысудзіў прэмію па літаратуры Сартру. Праўда, той адмовіўся з-за сваіх уяўленняў пра ролю літаратара ў свеце. Але, будучы прасавецкім мысляром, пачаў вельмі актыўна прасоўваць Шолахава, якому ў наступным годзе і далі прэмію. Адна з прычын, чаму Шолахаў стаў нобелеўскім лаўрэатам, заключалася ў канфармізме.
Шведская акадэмія імкнулася паказаць, што не з’яўляецца антысавецкай і гатовая адзначаць вялікага савецкага аўтара.
Іншымі словамі, праецыруючы ўсё гэта на 2026 год, маем пэўную рэпліку 1965 года: журы ў Канах паказвае, што яно не супраць рускіх і вялікай рускай культуры. Добра, што фільм хоць часткова антыпуцінскі, наколькі я разумею з апісання самага фільма.
Найбольш агіднае, што ўсё гэта адбывалася ў момант самага масавага абстрэлу Украіны за час вайны. А сам Андрэй Звягінцаў спалохаўся сказаць наўпрост: Пуцін х-ло. Ён толькі выціснуў з сябе: «Мільёны людзей па абодва бакі лініі судакранання мараць толькі пра адно: каб нарэшце спыніліся шматлікія забойствы людзей. І адзіны чалавек, які можа спыніць гэтую мясарубку — Вы, спадар прэзідэнт Расійскай Федэрацыі. Скончыце ўжо гэтую бойню. Увесь свет гэтага чакае».
Чаму так? У ўсіх расіян без выключэння ёсць дзікі комплекс у дачыненні да Пуціна. Яны лічаць яго самым разумным і хітрым. І яны яго падсвядома жахліва баяцца. Адсюль і тон выступлення рэжысёра. Але мушу адзначыць: у 2026 годзе гэтая сітуацыя пачынае змяняцца. Пуцін становіцца праблемай для ўсіх расіян, і яны пачынаюць гэта ўсведамляць. Праўда, працэс ідзе вельмі павольна. Але ён ужо незваротны.
Вадзім Дзянісенка, Facebook