Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда
- 25.05.2026, 21:01
- 2,348
Дзясяткі самалётаў кружляюць у небе.
У калінінградскім аэрапорце «Храброво» ўвялі часовыя абмежаванні на прыём і выпуск паветраных суднаў (так званы план «Ковер»), паведамілі ў Расавіяцыі. Дзясяткі самалётаў кружляюць у небе над Калінінградам і не могуць прызямліцца.
Такі рэжым уводзяць пры пагрозе бяспецы палётаў, часцей за ўсё з-за беспілотнікаў або неапазнаных аб’ектаў.
Гэта першы выпадак падобных абмежаванняў у паветранай прасторы Калінінграда з пачатку 2022 года.