Даляр падаражэў
1- 26.05.2026, 13:21
- 1,282
Расійскі рубель падае.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 мая асноўныя замежныя валюты зноў умацаваліся адносна беларускага рубля, тады як расійскі рубель трохі знізіўся.
Курс даляра вырас на 0,56% і склаў 2,7703 рубля.
Еўра дадаў 0,24%, падняўшыся да 3,2101 рубля.
Кітайскі юань таксама паказаў рост — на 0,08%, да 4,0698 рубля за 10 юаняў.
У той жа час расійскі рубель патаннеў на 0,02% — да 3,854 рубля за 100 расійскіх рублёў.