26 траўня 2026, aўторак, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік брытанскай арміі: Украіна перахапіла ініцыятыву

Палкоўнік брытанскай арміі: Украіна перахапіла ініцыятыву

Як змянілася вайна з 2022 года.

Галоўнай зменай у вайне на сёння, у параўнанні з 2022 годам, стала тое, што за гэты час Украіна ператварылася з краіны мірнага часу ў краіну, якая вядзе вайну. Пра гэта палкоўнік арміі Вялікабрытаніі ў адстаўцы Гэміш дэ Брэттан-Гордан сказаў у інтэрв'ю «24 каналу».

На яго думку, цяпер сітуацыя моцна адрозніваецца ад пачатку ўварвання, калі Украіна «фактычна яшчэ не ведала, як ваяваць» і мела невялікую армію. За гэты час, каб пераадолець складаную сітуацыю, Украіне «ўдалося знайсці такі спосаб вядзення вайны, які падыходзіць менавіта ёй». Пры гэтым змены былі надзвычай хуткімі, паводле ваеннай логікі.

«Большасць людзей, якія цяпер служаць у арміі Украіны, у 2022 годзе былі цывільнымі. Як вайсковец, я ведаю, што для традыцыйнай падрыхтоўкі вайскоўцаў патрабуецца шмат часу. Але тое, што вы зрабілі за апошнія чатыры гады, хуткасць гэтых інавацый проста ўражвае. Хаця дроны існавалі і чатыры, і пяць гадоў таму, але менавіта Украіна навучылася выкарыстоўваць іх найбольш эфектыўна», — патлумачыў ён.

Ён адзначыў, што з моманту першага прымянення выкарыстанне дронаў выйшла на новы ўзровень: «Украіна стварыла ўласныя дроны, якія могуць лётаць на тысячы кіламетраў, заставацца незаўважнымі для расійскай разведкі і не быць збітымі расійскай супрацьпаветранай абаронай».

Ён згодны, што падобнае не можа паўтарыць ні адна краіна ў свеце. Пры гэтым вайскоўцы Вялікабрытаніі, паводле яго слоў, імкнуцца «як мага больш вучыцца ў Украіны гэтаму спосабу вядзення вайны».

«Відавочна, што расіяне таксама дасягнулі пэўнага прагрэсу ў гэтай сферы, але яны і блізка не дасягнулі таго ўзроўню, які дэманструе Украіна», — дадаў ён.

Палкоўнік патлумачыў, што гаворка ідзе не толькі пра тэхналагічны складнік, але і пра выбар мэт і стратэгічнае бачанне. На яго думку, у Міністэрстве абароны і спецслужбах ёсць людзі, якія «распрацоўваюць гэты спосаб вядзення вайны». Яны вызначаюць мэты для глыбокіх удараў, якія найбольш балюча ўдараць па Расіі. Дзякуючы хуткасці інавацый, якую падтрымлівае стойкасць народа, Украіна знясільвае расіян. Гэта рэальнае адрозненне ў вайне, калі параўноўваць з 2022 годам.

Аднак галоўнае, што ён адзначыў, — гэта перахоп ініцыятывы, якая цяпер за Украінай:

«Украіна перахапіла ініцыятыву, а ў ваеннай справе мы на працягу ўсёй гісторыі бачылі, што калі ініцыятыва на вашым баку, ворагу вельмі цяжка нешта змяніць. Гэта падобна да супертанкера. Украінскі супертанкер рухаецца на ўсход. Супертанкеры рухаюцца вельмі павольна, як мы бачым, але яны набіраюць імпульс».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках