«Рэканструкцыя» Брэсцкай крэпасці выклікала пытанні беларусаў
2- 26.05.2026, 16:54
- 1,686
Падобная сітуацыя і ў Навагрудку.
На недахопы архітэктараў звярнуў увагу карыстальнік Threads пад нікам dan_zpl_.
«Брэсцкая крэпасць. Хіба рэканструкцыя прадугледжвае выкарыстанне цэглы, нават не ў тон роднай?» — піша ён, прыкладаючы да допісу фатаграфіі, заўважыў сайт Charter97.org.
«Так звычайна робяць наўмысна, каб было відаць, дзе аўтэнтычная цэгла, а дзе «прыляпышы», — адказаў аўтару допісу адзін з каментатараў. — Але тут палова крэпасці — «прыляпышы», і іх пафарбавалі разам з «аўтэнтыкам» у адзіны колер, таму такі спосаб запаўнення пустэч і дабудовы бессэнсоўны на гэтым аб’екце. Уся гэтая рэканструкцыя — адна суцэльная прафанацыя. Ніхто ўвогуле не замарочваецца».
Каментатары звярнулі ўвагу на падобныя прыклады, звязаныя з рэканструкцыяй іншых помнікаў архітэктуры Беларусі.
«Тое самае і ў Навагрудку, — распавёў адзін з іх. — Цяпер тая вежа замка яшчэ і прывязаная, каб не ўпала».