Арменія і ЗША заключылі пагадненне аб «Шляху Трампа»
1- 26.05.2026, 17:01
Транспартны калідор звяжа Баку і Нахічэвань.
Кіраўнік МЗС Арменіі Арарат Мірзаян і дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіо парафіравалі пагадненне аб супрацоўніцтве па праекце «Шлях Трампа», у межах якога плануецца злучыць асноўную тэрыторыю Азербайджана з эксклавам праз Арменію. Таксама бакі падпісалі Статут усеахопнага стратэгічнага партнёрства дзвюх краін.
Цырымонію падпісання дакументаў правялі міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян і дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіо. Акрамя іншага, быў падпісаны таксама рамкавы мемарандум аб забеспячэнні здабычы, перапрацоўкі і паставак рэдказямельных металаў і крытычна важных мінералаў.
«Не будзе перабольшаннем сказаць, што бакі перайшлі на гістарычна беспрэцэдэнтны этап, улічваючы пастаянныя двухбаковыя працэсы развіцця», — адзначыў пасля падпісання Мірзаян.
8 жніўня ў Вашынгтоне прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісалі трохбаковую дэкларацыю, якая складаецца з сямі пунктаў, у якой Баку і Ерэван найперш пацвердзілі, што будуць працаваць над заключэннем мірнага пагаднення. У п. 3 трохбакovай дэкларацыі бакі пацвердзілі, што транспартнае злучэнне з азербайджанскім эксклавам — Нахічэванскай аўтаномнай рэспублікай — трэба адкрыць, і важна зрабіць гэта «на аснове павагі да суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і юрысдыкцыі» Арменіі і Азербайджана.
Згодна з п. 4 дэкларацыі, Ерэван абавязваецца супрацоўнічаць з Вашынгтонам і трэцімі бакамі, каб арганізаваць на армянскай тэрыторыі «Маршрут Трампа дзеля міжнароднага міру і росквіту».