27 траўня 2026, Серада, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Беларусі ў Літву прыплыў незвычайны плыт з цыгарэтамі

З Беларусі ў Літву прыплыў незвычайны плыт з цыгарэтамі
У Літву на плыце ў форме сняжынкі з Беларусі пераправілі нелегальныя цыгарэты коштам 12 тысяч еўра. Фота: Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы

Унутры канструкцыі знайшлі больш за дзве тысячы пачак кантрабандных цыгарэт.

У Літве памежнікі дасталі з ракі Нярыс незвычайны плыт, які прыплыў з Беларусі. Унутры металічнай канструкцыі знаходзіўся груз цыгарэт коштам больш за 12 тысяч еўра. Пра гэта паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Падазроны аб’ект заўважылі ў прыгранічных водах Нярыса прыблізна ў 30 метрах ад берага. Канструкцыя ў форме сняжынкі — шасцікутніка — была часткова пагружаная ў ваду і захрасла сярод водных раслін і галін.

«Выкарыстаўшы службовую лодку, памежнікі выцягнулі гэты аб’ект — металічную канструкцыю — на бераг і даставілі на памежную заставу. Там з поласцей канструкцыі дасталі 2250 пачак цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі, загорнутых у чорную поліэтыленавую плёнку. Кошт такой колькасці нелегальных цыгарэт з улікам усіх абавязковых падаткаў у Літве складае 12 397 еўра», — паведамілі памежнікі.

Па факце незаконнага захоўвання підакцызных тавараў пачата дасудовае расследаванне. За такое злачынства прадугледжаны штраф або пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

У Службе аховы адзначылі, што апошнім часам памежнікі рэдка сутыкаюцца з такім спосабам перавозкі беларускіх цыгарэт.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках