Названыя фаварыты чэмпіянату свету па футболе
- 29.05.2026, 18:39
- 1,008
Сенсацыйна высока ў рэйтынгу апынулася Нарвегія.
Зборныя Францыі і Іспаніі лічацца галоўнымі прэтэндэнтамі на перамогу на чэмпіянаце свету па футболе, які ўжо 11 чэрвеня стартуе ў ЗША, Мексіцы і Канадзе. Упершыню ў гісторыі ў турніры прымуць удзел адразу 48 каманд, што робіць яго яшчэ больш непрадказальным, піша OBOZ.UA.
Стаўкі на выніковы трыумф «Фурыі роха» і «гальскіх пеўняў» прымаюцца з каэфіцыентам 5,50. Тройку лідараў спісу аналітыкаў закрываюць англічане, перамога якіх на амерыканскіх палях ацэньваецца каціроўкай 7,00.

Далей размясціліся дзве паўднёваамерыканскія зборныя – Бразілія і дзеючы чэмпіён Аргенціна. На тое, што хтосьці з іх заваюе Кубак свету, прапануецца індэкс 9,00.
За імі ідуць Партугалія (11,00), Германія (15,00) і Нідэрланды (21,00). Незвычайна высока ацэньваюцца шанцы нарвежскай каманды, на поспеху якой можна павялічыць сваю стаўку ў 26 разоў. Топ-10 замыкае Бельгія – на якую можна паставіць з паказчыкам 34,00.
Найменш шанцаў на перамогу, на думку аналітыкаў, у Кюрасаа і Гаіці. Іх апсэт на чэмпіянаце свету-2026 ацэньваецца ўражлівым каэфіцыентам 2501,00.