Канцэрт Шакіры на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанэйра ўвайшоў у гісторыю
4- 4.05.2026, 19:05
- 2,672
Выступленне сабрала 2 млн гледачоў.
Канцэрт Шакіры на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанэйра ўвайшоў у гісторыю. Выступленне, якое стала самым маштабным у кар’еры спявачкі, сабрала 2 млн гледачоў.
Шоу было бясплатным — і нават затрымка на гадзіну не астудзіла запалу прыхільнікаў.
Энтузіязм публікі дасягнуў піку, калі дроны ў небе склалі кранальнае пасланне па-партугальску: «Я люблю цябе, Бразілія».
За дзве гадзіны Шакіра выканала свае галоўныя хіты, у тым ліку Hips Don’t Lie, LaTortura, La Bicicleta, She Wolf і Waka.