6 траўня 2026, Серада, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў занепакоіўся

Мядзведзеў занепакоіўся

Вось так яны прасоўваюць свой «рускі свет».

Былы «ліберальны прэзідэнт», а цяпер спіты інтэрнэт-троль Дмітрый Мядзведзеў абрынуўся на Уладзіміра Зяленскага і Нікол Пашыняна за тое, што на саміце ў Ерэване яны гаварылі не па-руску, якім абодва выдатна валодаюць, а на «кепскай англійскай мове».

Забыў толькі дадаць — гэта з-за яго начальніка і яго саўдзельнікаў-забойцаў гаварыць па-руску на публічных міжнародных мерапрыемствах стала няпрыстойна. Вось так яны прасоўваюць свой «рускі свет».

У многіх еўрапейскіх краінах яшчэ дзесяцігоддзі пасля Другой сусветнай вайны цураліся кожнага, хто гаварыў па-нямецку. Спадзяюся (і разумею як гісторык), што і руская мова ў нейкі момант стане проста яшчэ адной еўрапейскай мовай, на якой можна будзе спакойна гаварыць, калі так зручней. Але, напэўна, гэта будзе ўжо пры жыцці нашых унукаў.

Уладзімір Кара-Мурза, «Тэлеграм»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках